Юры Касабуцкі: Молімся супраць гвалту, які прычыніў народу псіхалагічную траўму | Камунікат.org



Каля 300 чалавек прынялі ўдзел у Крыжовым шляху па Мядзельскай Кальварыі.Вітальнае слова прагучала ад біскупа Юрыя Касабуцкага, які ўзначаліў шлях: - Я прашу памаліцца за касцёл у нашай краіне, за нашага метрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які знаходзіцца ў выгнанні. Памаліцца за супакой у нашай краіне, за супакой у нашых сем’ях. Бо сёння ёсць вельмі моцны падзел у нашым грамадстве. Ёсць сёння шмат праблем. Ёсць шмат і насілля. Каб Бог мілаваў гэтую зямлю. І мы молімся за супакой, паяднанне, згоду паміж усімі людзьмі, усімі жыхарамі нашай роднай Беларусі.Мядзельскі крыжовы шлях быў прысвечаны мірнаму вырашэнню грамадска-палітычнага крызісу ў Беларусі, а таксама хутчэйшаму вяртанню на Радзіму лідара каталікоў Тадэвуша Кандрусевіча.Беларускае Радыё Рацыя

Болей

...

Касцёл у Расонах | Камунікат.org



У кожным беларускім рэгіёне ёсць свае сімвалы і знакі веры і пакут, якія прынесла краіне камуністычнае панаванне. У Расонскім краі такім сімвалам стаў знявечаны крыж ад касцёла ў вёсцы Гарбачэва, які быў зруйнаваны. Цяпер гэты крыж умураваны ў сцяну Расонскага касцёла.Кажа пробашч расонскага касцёла ксёндз Вячаслаў Барок: – Ёсць на сцяне знявечаны крыж, які перадалі жыхары Гарбачэва. Яны казалі, што гэты крыж з касцёла гарбачэўскага. Яго адкапалі ў 80-я гады, але ў сувязі з тым, што гэта яшчэ быў час атэізму, то гэты крыж схавалі зноў і толькі потым, калі ў 2005 годзе мы пачалі будаваць гэты касцёл, гэты крыж зноў адкапалі і перадалі нам.Расонскі касцёл знакаміты сваімі фрэскамі, якія выканаў мастак Уладзімір Кандрусевіч. На гэтых фрэсках акрамя кананічных хрысціянскіх сюжэтаў можна пабачы...

Болей

...

У менскай катэдры агучылі пасланне ад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча | Камунікат.org

Вялікодныя святы ў Менску адбыліся ва ўмовах масавай самаізаляцыі і доступе да анлайн-трансляцый з храмаў.У сталічным архікатэдральным касцёле было агучана пастарскае пасланне на Вялікдзень ад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча:
– Мы не спыніліся перад Божымі заклікамі, не абудзіліся перад абліччам сусветных войнаў і несправядлівасці, не паслухалі крык бедных і нашай цяжкахворай планеты. Няхай Ісус, пераможца злога духа, граху і смерці, падтрымлівае намаганні лекараў і службаў грамадскага парадку, каб мы маглі выйсці пераможцамі з гэтай складанай сітуацыі эпідэміі.Сёлетнія велікодныя святы прайшлі пры максімальнай увазе да захавання жыцця ў свеце і пры супольнай супрацы прадстаўнікоў усіх канфесіяў Менску. Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Юры Санько: Будзьце дома, граху не будзе | Камунікат.org

Каталіцкім вернікам сёлета выпала мажлівасць сустрэць Вербную нядзелю на небывалым свядомым роўні.Пра выклікі часу і рэлігійнае жыццё кожнага ў адказ падчас Святой Імшы ў менскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на палявым алтары прэс-сакратар Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі Юры Санько:
– Пасха ў 2020 годзе будзе няпростай, не такой, як мы прызвычаіліся яе перажываць. Гэта і будзе сапраўдная праверка нашай веры. Сёння менш за ўсё патрэбныя спрэчкі, хто правы, а хто вінаваты. Сёння мы павінны прыслухацца і паклапаціцца адно пра аднаго з хрысціянскай любоўю. Калі не пойдзеце ў святыню, граху не будзе.Клапоцячыся пра духоўнае развіццё вернікаў і перажываючы за фізіычнае здароўе парафіян, храмы Менску будуць праводзіць анлайн-трансляцыі асноўных падзей у прамым эфіры падчас усяго В... Болей...

Як пройдзе Вербная нядзеля на Гарадзеншчыне? | Камунікат.org

Вернікі Рыма-каталіцкай Царквы ў Беларусі будуць трымацца пэўных правілаў падчас адзначэння Вялікага тыдня.
У гарадзенскай дыяцэзіі біскуп-адміністратар Аляксанр Кашкевіч выдаў адмысловы зварот, у якім рэкамендуе пробашчам выконваць правілы, з улікам пандэміі.Як пройдзе Пальмовая (Вербная) нядзеля ў храмах, кажа ксёндз-пробашч Юры Жэгарын з Наваградку:
– Пальмовая нядзеля будзе праходзіць як звычайна, толькі што не будзе ўрачыстага ўваходу. Таму што ёсць дакумент Гарадзенскага біскупа, які раіць, каб была другая або трэцяя форма цэлебрацыі літургіі. Вядома, што некаторая частка, напэўна, не будзе ўдзельнічаць з-за пэўнай трывогі адносна гэтага вірусу.Пра пэўныя абмежаванні ў цэлебрацыі вернікі змогуць даведацца на сайце гарадзенскай дыяцэзіі. Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя Болей...

Хор “Ave Maria” пры парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім адзначыў юбілей | Камунікат.org

20-гадовы юбілей адзначыў хор “Ave Maria” пры парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім.
На свята прыехаў павіншаваць хор і яго заснавальнік ксёндз Пётр Урубель з Заслаўя. З нагоды свята хор даў канцэрт у глыбоцкім касцёле.Спевы выконваліся на беларускай і польскай мовах. Пасля адбылося набажэнства, якое скончылася гімнам “Магутны Божа” ў выкананні хору. Як кажа кіраўнік хору “Ave Maria” Ганна Шакола, у рэпертуары калектыва ў асноўным песні на беларускай мове, але яны спяваюць таксама на польскай, італьянскай і лацінскай мовах.
– Мы спяваем на розных мовах. У асноўным у нас, канешне, творы беларускіх аўтараў. Я і сама пішу музыку, і мае песні спяваюць дзяўчыты на словы мясцовых аўтараў – Віталя Гарановіча, Лены Пажогі, а таксама Марыі Ючкавіч з вёс... Болей...

Тадэвуш Кандрусевіч: Не бойцеся! | Камунікат.org

У традыцыйным пастарскім пасланні перад святамі Божага Нараджэння Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звяртаецца да духавенства, вернікаў і ўсіх суайчыннікаў словамі: «Не бойцеся!»«Хрыстос нарадзіўся, Бог аб’явіўся». Гэтымі словамі мы абвяшчаем радасць свята Божага Нараджэння, якое найперш павінна насіць духоўны характар, бо Бог у вобразе чалавека ўвайшоў у нашае жыццё», – нагадвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч:
– Анёл сказаў пастушкам: „Не бойцеся! Ідзіце ў Бэтлеем, і там вы знойдзеце Ісуса Хрыста, ён нарадзіўся! Збаўца свету нарадзіўся”. Таму сёння ў цішыні бэтлеемскай ночы, у цішыні ночы Божага нараджэння не бойцеся прыняць Божае слова, не бойцеся а... Болей...

Свята Уваскрашэння Хрыстовага адзначылі гарадзенскія грэка-каталікі | Камунікат.org

Свята Уваскрашэння Хрыстовага адзначыла Беларуская Грэка-каталіцкая Царква з Малой Павячэрніцы, Ютрані і Літургіі. Яны прайшлі на пераломе суботы і нядзелі: з 20-га па 21-га красавіка.Чым ёсць свята, які ўкладаюць у яго сэнс, – кажуць вернікі парафіі Маці Божае Фацімскай у Гародні.
– Гэта самае вялікае свята, канешне. Яно нам дае надзею. Напаўняе сэрца радасцю. Надзею на вечнае жыццё.
– Гэта вялікае свята. Гэта свята ўсіх святаў, ад якога бярэ пачатак наша вера. Каб не верыў, што ёсць уваскрашэнне, то і няма нашай веры. Для гэтага, я так думаю, варта жыць, маліцца і думаць, што там спаткаемся усе, што там на нас чакае добры Бог.Да малітоўнага жыцця грэка-каталіцкай парафіі чынам майстрыцы далучылася польская грамадзянка, якая некалькі гадоў жыла ў беларускай Гародні.
Б... Болей...

Пра каталіцтва – на гарадзенскай «Мове нанова» | Камунікат.org

Упершыню ў гісторыі гарадзенскіх курсаў “Мова нанова” выступоўцам быў каталіцкі святар.
Ксёндз Антоні Грэмза, душпастыр моладзі Гарадзенскай дыяцэзіі, распавёў навучэнцам курсаў пра гісторыю касцёла на беларускіх землях і пра паходжанне назваў «касцёл» і «ксёндз».– Адкуль бярэцца назва «касцёл»? Магчыма, вы будзеце трошкі здзіўленыя, але паходжанне чэшскае. Чэшскія місіянеры прыбылі ў Польшчу, пазней трапілі ў Беларусь, тады яшчэ Вялікае княства Літоўскае. І назву «касцёл» яны ўзялі, што азначае замак, абарончая пабудова феадальнай эпохі, калі касцёл быў недасягальным і абарончым будынкам.Святар таксама распавёў пра гісторыю каталіцкіх ордэнаў на Гарадзеншчыне і пра іх дзейнасць. Прысутных таксама цікавіў лёс гарадзенскага... Болей...